Пробашч пінскай катэдры, якая вядома пад тытулам Унебаўзяцця Марыі Панны, айцец Пётр Антоні Бялевіч ОМІ вельмі цікава распавядае пра гісторыю і сучаснасць пінскага касцёла.
На пытанне пра адметнасці святыні ён адразу адказаў: “Адметная ўся катэдра”. Паслухаўшы аповед святара, з гэтым нельга не пагадзіцца. Толькі можна яшчэ дадаць, што і пробашч у катэдры адметны. Бо яго можна слухаць і слухаць.
На жаль, у нас было мала часу, каб больш паразмаўляць з айцом Пятром. Ён спяшаўся на Імшу, а мы павінны былі вяртацца дадому. Але, спадзяёмся, што мы з ім яшчэ сустрэнемся. А пакуль прапануем наведвальнікам нашага сайта гэта відэа.
Зміцер Лупач, тэкст
Леанід Юрык, відэа
для друку
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!