Рэкалекцыі распазнання паклікання для мужчын з айцамі францішканамі пад назвай «Уікэнд Пакліканне» пройдуць у Удзеле (Віцебская дыяцэзія, Глыбоцкі дэканат), паведамляе Catholic.by.
«Шукаеш свайго паклікання? Хочаш спыніцца і ў цішыні пачуць Яго голас?» — пытаюць арганізатары і запрашаюць маладых мужчын з усёй Беларусі да ўдзелу ў незвычайных рэкалекцыях у францішканскім духу «Уікэнд Пакліканне».
Гэта асаблівы час малітвы, супольнасці і распазнання ўласнага жыццёвага шляху ў духу святога Францішка з Асізі.
Тэрміны бліжэйшых рэкалекцый:
восень 2025: 26-28 верасня;- зіма 2026: 13-15 лютага;
- лета 2026: 5-7 чэрвеня.
Запісацца на рэкалекцыі можна па тэл.: +375 (29) 772-56-78 — айцец Віктар.
Запіс абавязковы.
«Не адкладай! Патэлефануй і зарэзервуй свой удзел у гэтай незвычайнай падзеі», — заклікаюць айцы францішкане.
