Гэта 69-гадовы ардынарый дыяцэзіі Гізо біскуп Лучана Капэла, італьянец па паходжанню, паведамляе deon.pl
Гэта, бадай, адзіны іерарх у свеце, які мае ліцэнзію пілота і штодня садзіцца за штурвал гідрасамалёта. Ён служыць яму для пасадкі на ваду Ціхага акіяна, каб біскуп мог наведаць каталіцкія парафіі на шматлікіх астравах, з якіх складаецца яго дыяцэзія.
Асноўнай праблемай яго дыяцэзіі зʼяўляецца «ізаляцыя, якую можна пераадолець прысутнасцю», магчымай толькі з дапамогай транспарту, – растлумачыў прэлат. Дзякуючы самалёту я магу наведаць усе місіянерскія цэнтры тры, чатыры, пяць разоў на год. Без яго я быў бы вымушаны выкарыстоўваць лодку, што было б вельмі дорага, небяспечна і адымала б значна больш часу », – распавядае біскуп Капэла.
Біскупам-ардынарыем Гізо, італьянскі салезіянец, стаў 2007 года, а ліцэнзію пілота мае з 2011 года. Ён як раз атрымаў новы, звышлёгкі гідрасамалёта «Саванна», набыты на сродкі, выдзеленыя італьянскай Канферэнцыяй Біскупаў, і праходзіў навучанне ў аэрапорце Кремона-Мільяра пад кіраўніцтвам інструктара.
для друку
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!