1 лютага 2014 года ў Гродне адбылося біскупскае пасвячэнне Юзафа Станеўскага — адзінага ў Беларусі біскупа, які вядзе свой уласны блог.
У мінулым — рэктар і выхавацель Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне, цяпер — Генеральны сакратар Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, дзе з’яўляецца таксама старшынёй Рады па справах свецкiх i моладзі, пастырства студэнтаў і працаўнікоў універсітэтаў.
Акрамя таго, біскуп Юзаф Станеўскі — адзіны беларускі іерарх, які вядзе свой уласны блог на партале Catholic.by. Яго цікавыя і глыбокія допісы нязменна карыстаюцца папулярнасцю ў шырокага кола чытачоў, перадусім сярод моладзі і духавенства.
Evangelii gaudium — “Радасць Евангелля” — такі біскупскі дэвіз абраў сабе Юзаф Станеўскі. Так называецца першая апостальская адгартацыя папы Францішка, якая распачынаецца словамі: “Радасць Евангелля напаўняе сэрцы і жыццё тых, хто сустракаецца з Хрыстом”.
Гродна, 1 лютага 2014 г. Фота Аляксандры Шчыглінскай
Няхай гэтая радасць, якая прамяніцца ў асобе біскупа Станеўскага, у яго словах, вачах і ўсмешцы, напаўняе таксама сэрцы тых, да каго пажадае паслаць свайго руплівага пастыра Езус Хрыстус. Няхай дзякуючы яго служэнню Касцёлу як мага больш людзей сустрэнуцца з Панам, а радасць Евангелля — Добрай Весткі для кожнага чалавека — пашыраецца на нашай зямлі.
для друку
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!
