Адышоў да Пана кс. Тадэвуш Кароляк

Віцебская Курыя са смуткам паведамляе, што памёр святой памяці кс. пралат Тадэвуш Кароляк.

Кс. Тадэвуш нарадзіўся 5 верасня 1933 года. У 1953 годзе паступіў у Вышэйшую Духоўную Семінарыю ў Варшаве. Пасля яе заканчэння быў пасвечаны ў святары кардыналам Стэфанам Вышынскім. Пасля душпастырскай працы ў Польшчы выказаў жаданне папрацаваць у Беларусі. З 2000 па 2009 гады быў пробашчам парафіі Перамянення Пана ў Германавічах (Шаркаўшчынскі дэканат). Дзякуючы яго намаганням была адноўленая плябанія і зроблены ўнутраны рамонт касцёла. Вернікі і святары Віцебскай дыяцэзіі памятаюць яго як высокаадукаванага, дасведчанага і чулага святара.

Даручаем асобу кс. Тадэвуша Божай Міласэрнасці. Няхай Пан сам будзе яго ўзнагародай у Нябесным Валадарстве.

для друку для друку