Віцебская Курыя са смуткам паведамляе, што адышла па ўзнагароду да Пана святой памяці Валянціна Барок, мама кс. Вячаслава Барка і кс. Юрыя Барка, святароў Віцебскай дыяцэзіі, душпастыраў парафіі св. Язафата Кунцэвіча ў Расонах.
Валянціна Барок належала да Мёрскай парафіі. Памерла ад інфаркту, маючы 72 гады. Пахавальная Імша пачнецца ў аўторак 19 мая а 12.00 гадзіне ў касцёле ў Мёрах.
Выказваем шчырыя спачуванні кс. Вячаславу Барку і кс. Юрыю Барку з нагоды смерці мамы, а таксама ўсім блізкім і родным, каго закранула гэтая смерць.
Вечны адпачынак дай ёй, Пане, а святло вечнае няхай ёй свеціць. Няхай адпачывае ў супакоі вечным. Амэн.
Кс. Віктар Місевіч
для друку
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!