Аднаўляецца праца капліцы ў Віцебскім абласным клінічным шпіталі

Катэдральная парафія Езуса Міласэрнага ў Віцебску паведамляе, што з мая 2023 года аднаўляецца праца капліцы ў Віцебскім абласным клінічным шпіталі.

Святая Імша будзе цэлебравацца кожную трэцюю сераду месяца ў 16.00 (г. зн. 17 мая, 21 чэрвеня, 19 ліпеня і г.д.)

Па просьбе пацыентаў і індывідуальнай дамоўленасці са святаром, святая Імша можа быць адпраўлена ў іншы дзень і час.

Капліца знаходзіцца на другім паверсе галоўнага корпуса каля ліфта з боку неўралагічнага аддзялення.

Кантакты:
+375 29 785-12-98 — кс. Генадзь
+375 29 597-32-01 — Марыя

для друку для друку