Абраз Маці Божай Чэнстахоўскай вяртаецца ў парыжскі сабор Нотр-Дам

«Сардэчна запрашаю ўсіх палякаў прыняць удзел у гэтай значнай і гістарычнай падзеі», — напісаў у спецыяльным пасланні рэктар польскай каталіцкай місіі ў Францыі а. Багуслаў Бжысь.

Святую Імшу, сумежную з вяртаннем абраза Маці Божай Чэнстахоўскай у адноўленую польскую капліцу ў саборы Нотр-Дам, 8 лістапада ўзначаліць арцыбіскуп Тадэвуш Войда, SAC, мітрапаліт Гданьскі, старшыня KEP.

Праз шэсць гадоў пасля пажару, які ў красавіку 2019 года прывёў да закрыцця парыжскага сабора, польская капліца зноў будзе адчынена для вернікаў.

Айцец Багуслаў Бжысь, рэктар польскай каталіцкай місіі ў Францыі, якая разам з пасольствам Польшчы ў Францыі арганізуе лістападаўскую цырымонію, у спецыяльным пасланні заклікаў усіх палякаў прыняць удзел «у гэтай знамянальнай і гістарычнай падзеі», запрашаючы асабліва «прадстаўнікоў эміграцыйных душпастырскіх супольнасцей і польскія дыяспарныя асацыяцыі і арганізацыі».

«Спадзеючыся перажыць гэтыя важныя моманты разам, я шлю вам свае самыя цёплыя прывітанні і запэўніваю вас у сваёй малітве», — дадаў айцец Бжысь.

Рашэнне аб паўторным адкрыцці польскай капліцы мае асаблівае рэлігійнае і сімвалічнае значэнне. Першапачаткова яна была адкрыта 1 снежня 2018 года ў гонар стагоддзя аднаўлення незалежнасці Польшчы. Арцыбіскуп Станіслаў Гандэцкі, мітрапаліт Познанскі і тагачасны старшыня KEP, узначаліў малітву разам з прадстаўнікамі Касцёла і свецкіх улад. На жаль, ужо праз некалькі месяцаў, у выніку пажару сабора, гэта месца стала недаступным для вернікаў.

Пасля некалькіх гадоў рэканструкцыі 7 снежня 2024 года адбылася афіцыйная дзяржаўная цырымонія з удзелам прадстаўнікоў уладаў і краін, якія падтрымалі аднаўленне святыні. А 8 снежня кафедральны сабор Нотр-Дам быў зноў асвечаны падчас св. Імшы, якую ўзначаліў арцыбіскуп Парыжа Ларан Ульрых.

Паводле gosc.pl
пераклад Марыны Ткач

для друку для друку