22 лістапада ў парафіі Узвышэнне Святога Крыжа ў Шаркаўшчыне прайшла Адарацыя Найсвяцейшага Сакраманта, падчас якой вернікі разважалі аб дарах Духа Святога.
Менавіта ў моладзі з’явілася думка зрабіць адарацыю. Маладыя людзі разам з пробашчам кс. Максімам Бачарнікавым падрыхтавалі песні і тэксты-разважанні. Прыйшлі на чуванне і іншыя парафіяне. Разам маліліся і разважалі над пытаннямі: Змаглі б вы адрозніць Бога ад д’ябла? Што для вас мудрасць? Што вы жадаеце адчуць, калі даеце нядобрую або пустую раду? Якой была вашая апошняя парада, з якімі мэтамі вы яе давалі? Ці мужна нясеце свой крыж? Што для вас мужнасць у Богу, умеласць? Ці шчыра вы моліцеся, аб чым думаеце і просіце? Якой была ваша апошняя малітва, ці прынясе яна плён? Што мы павінны баяцца згубіць?
Урывак з разважання аб Бозі Божай:
«Мы павінны баяцца не самога Бога, а нашага кантакта з ім. Гэты кантакт, як неразрыўная нітка. Калі мы слухаем Бога, то гэтая яна становіцца ўсё таўсцей і таўсцей, а калі нашы адносіны з Богам ператвараюцца ў “гандаль”, сёння малюся, люблю, а заўтра, ужо, наракаю на яго, то гэтая нітка будзе станавіцца ўсё танчэй. А самае галоўнае ў тым, што гэтая ніць ніколі не парвецца, бо Бог ніколі не пакідае нас. Але падумайце, як будзе потым цяжка вяртацца назад. Ці паспеем мы?»
кс. Максім Бачарнікаў
для друку
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!











