27 мая па галоўных вуліцах горада пройдзе аўтапрабег «Гродна за жыццё і супраць абортаў». Акцыя распачнецца супольнай малітвай а 18 гадзіне каля Пакроўскага кафедральнага сабора (вул. Ажэшка, 23).
Мерапрыемства мае межканфесійны характар, таму да ўдзелу запрашаюцца ўсе, каму неабыякавы хрысціянскія каштоўнасці.
Аўтапрабег адбудзецца ў рамках 5-га дабрачыннага марафона «15 дзён у абарону жыцця і сям’і» і будзе праходзіць у суправаджэнні ДАІ.
С. Віргінія Хацян СSFN, grodnensis.by
