Кардынал Станіслаў Дзівіш праінфармаваў Папу Францішка аб стане падрыхтоўкі да Сусветных дзён моладзі ў Кракаве, якія пройдуць 26-31 ліпеня.
У інтэрв’ю італьянскай рэдакцыі Ватыканскага радыё кардынал Дзівіш распавёў, што пра Дні моладзі гаварыў з Папам Францішкам падчас сустрэчы ў Ватыкане 4 чэрвеня.
«Я сказаў, што пануе вялікі энтузіязм і не толькі ў Польшчы, таму што відавочна, але і ва ўсім свеце», — падкрэсліў мітрапаліт Кракава, дадаўшы, што прыедзе моладзь з 194 краін. Там будзе таксама 930 біскупаў, — дадаў ён.
«Вядома, яны хочуць прыехаць у Кракаў, каб сустрэцца са Святым Айцом, але я думаю, што таксама хочуць прыбыць як раз у Год Міласэрнасці, бо Кракаў з’яўляецца сталіцай Божай Міласэрнасці», — заўважыў кардынал Дзівіш. Ён узгадаў святую Фаўстыну Кавальскую і святога Яна Паўла II.
Называючы польскага пантыфіка «апосталам» кардынал Дзівіш сказаў, што Ян Павел II нёс пасланне міласэрнасці ўсяму свету.
Іерарх выказаў упэўненасць у тым, што плёнам кракаўскіх СДМ з Папам Францішкам будзе тое, што маладыя людзі атрымаюць паведамленне міласэрнасці, якое занясуць усяму свету.
Кардынал Дзівіш запэўніў, што ў Польшчы цікавасць да Сусветных дзён моладзі вельмі высокая. Ён адзначыў, што падобная сітуацыя і ў іншых краінах: каля 100 тысяч асоб збіраецца на СДМ з Італіі, масавая зацікаўленасць сярод французаў і немцаў.
«Падрыхтоўка трывае ў добрым месцы. Адзінае: трэба маліцца, каб надвор’е было добрым», — сказаў мітрапаліт.
Папа Францішак будзе ў Польшчы з 27 па 31 ліпеня.
Паводле pope2016.com
для друку
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!