20 лютага ў кляштары айцоў піяраў быў арганізаваны дзень спорту для Літургічнай службы алтара і моладзевага хору «Calasanz».
Распачалося ўсё з конкурсу ведаў аб святых апекунах міністрантаў і хору, а таксама біяграфіі Папы Францішка. Конкурс прадугледжваў і веды аб учынках міласэрнасці для душы і цела.
Добраахвотнікі змаглі таксама паўдзельнічаць у мастацкім конкурсе, тэма якога была звязана з Годам Міласэрнасці.
Пасля інтэлектуальных спаборніцтваў, распачаліся спартыўныя конкурсы: тэніс, шашкі, футбол для хлопцаў і дзяўчын.
Як заўсёды пераможцы былі ўзнагароджаны рознымі прызамі, а тых, хто змог заняць першыя два месцы ў настольным тэнісе, чакае працяг гульні ў піярскай парафіі ў Лідзе ўжо праз тыдзень.
а. Віталій Слука SP, тэкст;
Сяргей Чылмановіч і Віталій Варонік, фота
