Сёлета прыпадае 75-я гадавіна мучаніцкай смерці благаслаўлёных сясцёр Марыі Стэлы і яе дзесяці паплечніц. Манахіні Кангрэгацыі Святой Сям’і з Назарэта былі расстраляны ў Батароўскім лесе каля Навагрудка 1 жніўня 1943 года. Галоўныя юбілейныя ўрачыстасці пройдуць у Навагрудку 28-29 ліпеня.
Сёстры ахвяравалі сваё жыццё за 120 чалавек, арыштаваных і прыгавораных да расстрэлу. Смяротнае пакаранне было заменена для арыштаваных на працы ў Германіі (затрыманыя былі вывезены 24 ліпеня, а некаторыя вызваленыя). Усе вывезеныя перажылі вайну.
Манахіні былі беатыфікаваны Папам Янам Паўлам ІІ 5 сакавіка 2000 года на плошчы святога Пятра ў Рыме.
Праграма ўрачыстасцяў
28 ліпеня
каля 17.30 – вітанне пілігрымаў
малітва на месцы расстрэлу сясцёр
18.00 – святая Імша ў лесе на месцы мучаніцтва, якую ўзначаліць арцыбіскуп Тадэвуш Войда, Мітрапаліт Беластоцкі (Польшча), з удзелам арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага
22.00 – пачатак чування ў навагрудскім фарным касцёле Перамянення Пана
канферэнцыя
выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту да 4.30
23.00 – адарацыя, якую правядуць сёстры назарэтанкі
29 ліпеня
24.00 – адарацыя, якую правядзе моладзь
1.00 – адарацыя, якую правядуць вернікі Ліды
2.00 – Крыжовы шлях
3.00 – адарацыя, якую правядуць пілігрымы
4.30 – святая Імша, якую ўзначаліць біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка
9.30 – кароткая праграма пра благаслаўлёных сясцёр-мучаніц
10.00 – святая Імша ў фарным касцёле Перамянення Пана, якую ўзначаліць Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Габар Пінтэр
на заканчэнне Імшы будзе прачытаны дэкрэт, які ўстанаўлівае фарны касцёл санктуарыем благаслаўлёных мучаніц з Навагрудка
для друку
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!
