Святы Францішак, каб дазволіць сваім сучаснікам дакрануцца да Таямніцы Нараджэння Збаўцы свету, восем стагоддзяў таму арганізаваў першую на свеце батлейку.
У поўны радасці і спеву калядны час, яго браты — францішкане — запрашаюць усіх жадаючых у Івянец на 7-ы Фестываль Каляднай Песні.
Ён распачнецца 8 студзеня ў 14.00 у Івянецкім Доме Культуры.
Да ўдзелу ў фестывалі запрашаюцца хоры, гурты, сямейныя і іншыя групы.
Усе ўдзельнікі выканаюць па дзве песні. Пажадана, каб выкананне суправаджалася музычнымі інструментамі. Арганізатары просяць прадстаўнікоў кожнага гурта паведаміць колькасць удзельнікаў:
+375295567798 (а. Яўген)
bratjaugen@gmail.com
для друку
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!