21-23 кастрычніка ў Оршы адбудзецца Курс «Галілея»

galilejaАйцы-марыяне запрашаюць на духоўныя практыкаванні, якя адбудуцца ў Оршы 21-23 кастрычніка.

Што такое Курс «Галілея»? Чым вядомая Галілея? Гэта не проста рэгіён у Ізраілі і не проста возера, дзе адбыўся цуд лоўлі рыбы. Галілея – гэта месца, дзе адбылася першая сустрэча будучых Апосталаў з Езусам. Напэўна ж, яны ведалі хто такі Бог, былі веруючымі, пакланяліся Богу, хадзілі пілігрымамі ў Ерусалім і вялі праведны вобраз жыцця. Аднак у выніку іхняй сустрэчы з Езусам у Галілеі ў іх жыцці змянілася штосьці вельмі важнае: яны пакінулі свае сеткі і пайшлі за Ім.

Курс «Галілея» – гэта духоўныя практыкаванні не для тых, хто хоча пайсці ў кляштар ці семінарыю, але для тых, хто хоча сустрэцца з Жывым Езусам. Курс праводзіцца не для паглыблення ведаў, а для ажыўлення веры праз навучанне, малітву, сведчанні, пакаянне.

Курс пачынаецца 21 кастрычніка ў пятніцу а 18.00 і заканчваецца ў нядзелю (23 кастырчніка) абедам.
Удзел ва ўсіх частках курсаў абавязковы.
Кошты ўдзелу і іншыя практычныя рэчы можна даведацца падчас запісу.
Запіс абавязковы і трывае да серады 19 кастрычніка.
Месцы абмежаваныя.

 Запіс па тэлефоне: +375 29 7130233 — а. Аляксандр Жарнасек МІС

для друку для друку