Юбілейны фестываль каляднай песні «Зорка Бэтлеему» прайшоў у Мёрах

miery_zorka067Атмасфера радасці і ўсмешак панавала ў Мёрах 5 студзеня 2016 года падчас XV юбілейнага фестывалю каляднай песні “Зорка Бэтлеему”.

Арганізатарам гэтага штогадовага конкурсу з’яўляецца кс. Кшыштаф Мянкіна, пробашч парафіі ў Мёрах. Як заўсёды, ад самай раніцы пачалі прыбываць маладыя таленты з кожнага куточка нашай Віцебскай дыяцэзіі, каб праславіць сваім спевам Маленькага Хрыста і падзяліцца з прысутнымі гледачамі той каляднай радасцю, якая пануе ў сэрцы кожнага ўдзельніка. У гэтым годзе маладыя вернікі прыехалі з Дзеркаўшчыны, Паставаў, Варапаева, Браслава, Глыбокага, Шаркаўшчыны, Наваполацку, Віцебску, Мёраў і ўпершыню прынялі ўдзел прадстаўнікі з парафій Асвея і Дуброўна. Сваімі спевамі дзеці і моладзь імкнуліся несці ўсім прысутным радасную вестку аб Нараджэнні Збаўцы.

miery_zorka041

Важнымі гасцямі “Зоркі Бэтлеему” былі біскуп Алег Буткевіч, генеральны вікарый кс. Францішак Кісель і лаўрэат прэміі прэзідэнта “За духоўнае адраджэнне” кс. Чэслаў Курэчка МІС. Фестываль прыносіць шмат радасці як удзельнікам, так і слухачам гэтых цудоўных спеваў.

Вядома, самай эмацыйнай часткай праграмы было ўручэнне дыпломаў і аб’яўленне вынікаў. Журы ацэньвала ўдзельнікаў у некалькіх намінацыях.

miery_zorka016

Журы падчас канцэрту

Вынікі:

— у намінацыі “Вакальна-інструментальны гурт”:  1-е месца – Мёры, 2-е – Дзеркаўшчына і гурт “Alis Angeli” з Браслава, 3-е – Глыбокае;

— у намінацыі “Фальклорна-інструментальны гурт”: 1-е месца – Мёры, 2-е – Дуброўна, 3-е – Дзеркаўшчына;

— у катэгорыі “Вакальныя гурты”:  дыплом 1 ступені – трыа “Зорачкі” з Браслава, 2 – Наваполацк, 3 – Паставы;

— у сольнай катэгорыі “Дзеці”:  дыплом 1 ступені – Юлія Ожэл (Паставы), 2 – Ангеліна Разальва (Віцебск) і Ларыса Скрыпка (Паставы), 3 – Вікторыя Кашпур (Асвея) і Лера Бучаль (Паставы);

— у сольнай катэгорыі “Моладзь”:  дыплом 1 ступені – Таццяна Ікановіч (Дзеркаўшчына) і Вікторыя Даргель (Мёры), 2 – Аліна Казаровец (Варапаева);

Таксама дыпломам за выкананне аўтарскай песні адзначаны Эдуард Ражанскі з Мёраў.

На заканчэнне  біскуп Алег падзякаваў усім святарам і сёстрам законным, якія падрыхтавалі і прывезлі ўдзельнікаў, а таксама ўсім канкурсантам, за тое, што падзяліліся сваімі талентамі.

Марына Сінкевіч, тэкст і фота

для друку для друку