У Віцебску адбылася штомесячная сустрэча “Кожны талент ад Бога”

sustrecha Koznu talent ad Boga091 лістапада пасля летніх канікул у культурна – рэлігійным цэнтры віцебскага катэдральнага касцёла Езуса Міласэрнага, адбылася чарговая штомесячная сустрэча “Кожны талент ад Бога”.

Як заўсёды, з прывітальным словам да прысутных звярнуўся пробашч парафіі кс. Адам Дынак. Ён прывітаў усіх і пажадаў усім добрага вечара і адпачынку.

Стваральнік гэтых сустрэч, вядомы віцебскі празаік і журналіст Франц Іванавіч Сіўко, прадставіў гасцей.
Першым перад прысутнымі выступіў вядомы у Віцебску гітарыст Уладзімір Бярэзін. Ён выканаў творы класічнага рэпертуару. Усе слухалі затаіўшы дыханне.

Потым слова узяла кіраўнік дзяржаўнага тэхналагічнага коледжу Наталля Анісковіч, часты госць гэтых сустрэч. Яна прадставіла сваю вучаніцу – Анастасію Даргель, майсцярыцу вырабаў з саломкі. Яны паказалі невялікі фільм аб коледжу. Пазнаёмілі прысутных з вырабамі Анастасіі і другіх вучняў коледжу. Што вельмі зацікавіла
усіх.

sustrecha Koznu talent ad Boga08

Наступнай выступіла пісьменніца і ўрач гарадской бальніцы хуткай дапамогі  Вольга Грэдзель. Яна прадставіла слухачам сваю кнігу “Амазонка со “Скорой”. Прачытала некалькі урыўкаў з яе. На прыканцы сустрэчы жадаючыя маглі набыць гэту кнігу з аўтографам пісьменніцы.

Франц Сіўко прадставіў таксама і дачку Вольгі – Таццяну Грэдзель. Таццяна выдатны чалавек. Яна вучылася ў школе мастацтваў і у інстытуце журналістыкі БДУ. Грае на гітары і фартэпіяна, выдатна спявае. Пасля вучобы яна з’ехала ў Пецярбург, дзе грала ў рок –гурце “Мулінэ”.

Зараз Таццяна Грэдзель / Тензін Лхадзе,адзіная з Беларусі будыйская манашка – гецула, жыве і вучыцца ў Дхарма–сіці, цэнтры Патрула Рінпочэ ў Бельгіі. Свае манаскія шлюбы складала ў Яго Святасці Далай Ламы.

Хоць Таццяна, вучачыся ў будыйскім цэнтры, размаўляе на ангельскай і тыбетскай мовах, але яна не забыла роднай беларускай. І вершы піша як на ангельскай так і на беларускай мовах. На гэтай сустрэчы яна прачытала некалькі сваіх твораў.

Напрыканцы спаткання зноў выступіў гітарыст Уладзімір Бярэзін.

Усе, хто быў на чарговай сустрэчы “Кожны талент ад Бога”, засталіся вельмі задаволенны такімі цікавымі і разнастайнымі гасцямі. Бо з кожнай такой сустрэчы чэрпаеш для сябе штосці новае і цікавае. А
гэта галоўнае.

Анатоль Бандарчук-Вошлаў, тэкст і фота

для друку для друку