У інтэрнэце з’явіўся кліп гімна Сусветных дзён моладзі ў Панаме

Міжнародная версія гімна Сусветных дзён моладзі ў Панаме ў 2019 годзе разам з кліпам даступная ў інтэрнэце.

Аўтар афіцыйнага гімна Сусветных дзён моладзі ў Панаме пад назвай «Няхай мне станецца паводле Твайго слова» з’яўляецца жыхар Панамы Абдыэль Хімэнэс — катэхет і кантар ў парафіі Хрыста Уваскрослага ў Сан-Мігэліта. Ён таксама з’яўляецца аўтарам шматлікіх рэлігійных і эўхарыстычных песень, удзельнікам хору і выпускніком факультэта рэлігійных навук Каталіцкага ўніверсітэта Санта Марыя ля Анцігуа ў Панаме.

Нагадае, што Сусветныя дні моладзі ў Панаме будуць праходзіць з 22-27 студзеня 2019 г. пад дэвізам: «Вось я, слуга Панская, няхай мне станецца паводле Твайго слова» (Лк 1, 38). Папярэднічаць ім будуць Дні ў дыяцэзіях, якія будуць праходзіць з 17 па 21 студзеня 2019 ў Панаме, Коста-Рыка і Нікарагуа.

stacja7.pl

для друку для друку