Святы Айцец спачувае ліванцам пасля выбуху ў Бейруце

Пасля выбуху ў Бейруце

5 жніўня 2020 г., напрыканцы агульнай аўдыенцыі Папа спаслаўся на выбух у порце Бейрута, у выніку якога пацярпела вялікая колькасць асоб.

“У Бейруце, у раёне порта, шматлікія выбухі сталі прычынай гібелі дзясяткаў людзей і ранення тысяч, была нанесена сур’ёзная матэрыяльная шкода. Будзем маліцца за ахвяр і іх сем’і. Давайце таксама памолімся за Ліван, каб, дзякуючы намаганням усіх сацыяльных, палітычных, рэлігійных груп, краіна магла перажыць гэты трагічны і пакутлівы момант, і пры дапамозе міжнароднай супольнасці пераадолець сур’ёзны крызіс”, — звярнуўся да вернікаў Папа Францішак.

Магутны выбух адбыўся ў раёне порта Бейрута 4 жніўня вечарам. Як паведамілі ўлады, прычынай стала неналежнае захоўванне амаль трох тысяч тон аміячнай сялітры. У выніку бальніцы перапоўненыя з прычыны вялікай колькасці пацярпелых. Па апошніх дадзеных, больш за сто чалавек загінулі і каля чатырох тысяч атрымалі раненні. Многія людзі да гэтага часу лічацца зніклымі без вестак. Выбух быў настолькі моцным, што пашкодзіў палову будынкаў горада.

Беларуская рэдакцыя Vatican News

для друку для друку