Штомесячны дзень духоўных сустрэч святароў Віцебскай дыяцэзіі прайшоў у Паставах

pastavy_spatkannie01

11 лістапада 2015 года ў Паставах, у касцёле Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Антонія Падуанскага, адбылося душпастырскае спатканне біскупа Алега Буткевіча са святарамі, законнымі братамі і сёстрамі Віцебскай дыяцэзіі. Па традыцыі сустрэча пачалася гадзінай адарацыі Найсвяцейшага Сакраманту, падчас якой удзельнікі спаткання ў цішыні маліліся перад Езусам.

Сустрэчу прадоўжыла святая Імша, галоўным цэлебрантам якой быў біскуп Алег. Айцец Станіслаў Памыкала SJ у гаміліі звярнуў увагу на асобу святога Язафата Кунцэвіча, галоўнага апекуна Віцебскай дыяцэзіі, успамін якога заўтра будуць адзначаць у парафіях. Айцец Станіслаў нагадаў, што пасля смерці гэтага святога, многія навярнуліся, нават біскуп Мяленцій Сматрыцкі. І ў гэтым ёсць нейкі пэўны знак. «Мы маем вялікую ласку заступніцтва св. Язафата. Пралітая кроў мучаніка — гэта задатак новага жыцця і кожны павінен сур’ёзна ўспрымаць выклік таго жыцця, якім жыў святы біскуп», — звярнуў увагу духоўны айцец дыяцэзіі.pastavy_spatkannie20

Пасля Літургіі прысутныя былі азнаёмлены з намінацыямі, бліжэйшымі планамі і падзеямі ў дыяцэзіі. Штомесячны дзень духоўных сустрэч святароў і законных сясцёр скончыўся супольным абедам.

Марына Сінкевіч, тэкст і фота

для друку для друку