Ледзі Гага здівіла сваіх фанатаў публікацыяй фотаздымка са святаром. У каментары да здымка дадала, што здымак зраблены пасля каталіцкай св. Імшы, у якой яна прыняла ўдзел.
Папулярная спявачка напісала ў сваім профілі на фэйсбуку: ” «Дзякую а. Дуфелю за — як заўсёды — прыгожую гамілію і супольны ланч у рэстаране.
Сёння ён узрушыў мяне словамі, калі сказаў, што “Эўхарыстыя — гэта не ўзнагарода для дасканалых, але ежа, якую дае нам Бог”».
Як піша партал Aleteia, а. Джон Дуфель з Нью-Ёрка стаў вядомым некалькі гадоў таму, калі пра яго нетыповыя метады евангелізацыіі напісала New York Times.
Нягледзячы на страту многіх вернікаў у выніку скандалаў, звязаных з Каталіцкім касцелам ў Злучаных Штатах, парафія а. Дуфела не толькі не паменшылася, але наадворот стала большай дзякуючы таму, што стала прыходзіць усё больш і больш людзей.
Айцец Дуфель прыстасаваў будынкі парафіі і касцёла для разнастайнай грамадскасці Нью-Ёрка. Напрыклад, у адной з капліц ён змясціў выявы Марыі з розных частак свету, увёў «вечар з марціні» замест тыповай у амерыканскіх касцёлах «кавы з печывам» пасля Імшы, а таксама арганізаваў заняткі англійскай мовы для мігрантаў.
У парафіі а. Дуфела рэгулярна адбываюцца св. Імшы з джазавым музычным суправаджэннем і вечары праслаўлення. Айцец таксама запрашае свецкіх лідараў, якія кіруюць разнастайнымі рухамі.
Ледзі Гага (Lady Gaga), вядомая раней як Стэфані Джоанна Анджэліна Джэрманота, наведвала школу для дзяўчат, якой кіруюць манахіні з Кангрэгацыі Найсвяцейшага Сэрца Езуса.
Ледзі Гага шматразова аказвала матэрыяльную падтрымку і працягвае арганізоўваць збор сродкаў ад яе імя на сваю былую школу.
для друку
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!
