У Кодэкс кананічнага права будзе ўведзены канон аб злачынствах, звязаных з сексуальным выкарыстаннем непаўналетніх. Пра гэта паведаміў сакратар Папскай рады па інтэрпрэтацыі заканадаўчых тэкстаў.
У інтэрв’ю агенцтву Europa Press біскуп Хуан Ігнасіа Ар’ета Ачоа дэ Чынчэтру адзначыў, што асобны канон на гэтую тэму будзе ўключаны ў новую рэдакцыю VI Кнігі Кодэкса (Санкцыі ў Касцёле), якая рыхтуецца да выдання.
Пасля раздзела «Злачынствы супраць асаблівых абавязацельстваў» будзе дададзены новы «Злачынствы супраць жыцця, годнасці і свабоды чалавека», у які ўвойдуць каноны, звязаныя з забойствам, абортам, выкраданнем або гандлем людзьмі і сексуальным выкарыстаннем непаўналетніх.
70-гадовы іcпанскі іерарх на працягу 14 гадоў бесперапынна з’яўляецца сакратаром узгаданай вышэй Папскай рады.
Кс. Аляксандр Амяльчэня, беларуская рэдакцыя Vatican News
для друку
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!