Закон супраць абортаў ратуе 100 дзяцей у Тэхасе кожны дзень

Згодна з новай справаздачай Тэхаскай камісіі аховы здароўя і сацыяльных службаў, закон аб забароне абортаў пасля таго, як сэрца дзіцяці пачынае біцца, значна скараціў колькасць абортаў у штаце.

У верасні 2021 года ў Тэхасе, ЗША, іх было 2197, а месяцам раней, калі закон яшчэ не ўступіў у сілу, — 5404. Гэта азначае скарачэнне на 60%, паводле Texas Right to Life.

Да прыняцця Тэхаскага закону, штодня рабілася больш за 160 абортаў. У верасні іх колькасць знізілася да 70. Даклад паказвае, што закон супраць абортаў штодня ратуе каля 100 дзяцей. Каля 15 000 дзяцей былі выратаваны пасля прыняцця Тэхаскага закону.

З 2197 абортаў у верасні 2021 года толькі адзін быў зроблены на тэрміне ад 17 да 20 тыдняў цяжарнасці. Гэта быў выпадак, калі жыццю маці пагражала небяспека, а аборт па медыцынскіх паказаннях быў канчатковым.

Крытыкі Тэхаскага закону сцвярджаюць, што гэты закон паставіць пад пагрозу жанчын, чыё жыццё або здароўе знаходзіцца пад пагрозай. Іншыя, наадварот, сцвярджаюць, што закон нічога не зменіць і пэўныя выпадкі можна вызначыць як «раптоўную медыцынскую сітуацыю» і зрабіць аборт. Аднак дадзеныя паказваюць, што колькасць абортаў, якія строга неабходныя для захавання жыцця і здароўя жанчыны, не павялічылася.

opoka.org.pl
пераклад Марыны Ткач

для друку для друку