10 год таму, 18 студзеня 2014 года біскуп Алег Буткевіч у Віцебскай катэдры прыняў біскупскае пасвячэнне з рук Апостальскага Нунцыя ў Беларусі Клаўдыё Гуджэроці.
Ваша Эксцэленцыя!
Паважаны біскуп Алег!
Рэдакцыя «Каталіцкага Весніка» разам з чытачамі і карыстальнікамі партала Catholicnews.by шчыра віншуе Вас з 10-годдзем біскупскага пасвячэння!
З гэтай нагоды хочам скласці Вам найлепшыя пажаданні: моцнага здароўя, сапраўднай радасці і светлай надзеі, душэўнага супакою і аптымізму, шчырых і сумленных людзей на жыццёвым шляху.
Няхай Добры Гасподзь вядзе праз цяжкасці жыцця і біскупскай паслугі, удзяляючы патрэбныя ласкі для выканання даверанай місіі.
Няхай Дух Святы кіруе Вамі як пасланнікам праўды і дабра Касцёла, а абвешчаная Вамі Добрая Навіна напаўняе вернікаў жывой верай, надзеяй і любоўю.
З малітвай рэдакцыя «Каталіцкага Весніка»
і наведвальнікі catholicnews.by
