Веруючая моладзь заклікае ЕС аддаваць перавагу сямейным каштоўнасцям у лічбавую эпоху

На здымку: прадстаўнікі «Моладзевай сеткі COMECE»

У нядаўна апублікаваным дакуменце, распрацаваным моладзевым кансультатыўным органам «Youth Net» COMECE падкрэсліваецца неабходнасць аддаваць прыярытэт сямейным каштоўнасцям і хрысціянскай этыцы, каб паменшыць негатыўны ўплыў лічбавых тэхналогій.

У адказ на хуткую лічбавую трансфармацыю, якая ўплывае на еўрапейскае грамадства, «Youth Net» апублікавала дакумент пад назвай «Лічбавыя выклікі для сем’яў у Еўропе».

У ім падкрэсліваецца «важнасць балансу паміж увядзеннем лічбавай камунікацыі і забеспячэннем таго, каб тэхналагічны прагрэс умацоўваў сямейныя каштоўнасці і гарманаваў з хрысціянскай этыкай». Дакумент пачынаецца з таго, што Папа Францішак напісаў у сваім пасланні з нагоды Сусветнага дня міру, тэма якога ў гэтым годзе была «Штучны інтэлект і мір». «Годнасць, уласцівая кожнаму чалавеку і братэрства павінны ляжаць у аснове развіцця новых тэхналогій».

Афіцыйныя даследаванні часта падкрэсліваюць агульныя праблемы, з якімі сем’і сутыкаюцца, каб адаптавацца да тэхналагічных дасягненняў, асабліва ў сферы спажывання інфармацыі і забаў. Асаблівую занепакоенасць выклікаюць такія праблемы, як сацыяльная ізаляцыя, праблемы з псіхічным здароўем і скажоныя чаканні ў сферы інтымных адносін.

Улічваючы гэтыя праблемы, названы «жыццёва важныя для пераадолення гэтых выклікаў» прынцыпы каталіцкага сацыяльнага вучэння: чалавечая годнасць, клопат пра агульнае дабро і спрыянне сапраўдным адносінам.

Дакумент прапануе тры асноўныя сферы дзейнасці: адукацыя як прафілактыка і ўзмацненне адказнасці; новыя падыходы да лічбавага спажывання; садзейнічанне рэальным сустрэчам і дыялогу.

Што тычыцца першага напрамку, то члены Моладзевай сеткі прапануюць ініцыятывы па прасоўванні медыйнай і інфармацыйнай дасведчанасць у адпаведнасці з этычнымі прынцыпамі. Па-другое, яны заклікаюць да большага рэгулявання шкоднага інтэрнэт-кантэнту. Па-трэцяе, яны прапануюць кампанію «Медыя для сустрэч». «Гэтыя прапановы, — гаворыцца ў камюніке, — накіраваны на развіццё больш спалучанага, паважлівага і арыентаванага на чалавека лічбавага асяроддзя і канкрэтныя ініцыятывы для рэалізацыі палітыкамі ЕС.

Арыентуючыся на адукацыю, рэгуляванне і пазітыўнае лічбавае ўзаемадзеянне, Моладзевая сетка «Youth Net» COMECE імкнецца падтрымліваць тэхналагічны прагрэс, захоўваючы пры гэтым фундаментальныя каштоўнасці сям’і і грамадства.

credo.pro
пераклад Марыны Ткач

для друку для друку