Вернікі з Навагрудка наведалі старэйшых людзей і інвалідаў

2 сакавіка маладыя вернікі парафіі св. Арханёла Міхала разам з мясцовым пробашчам наведалі інвалідаў і старэйшых людзей у Навагрудскім аддзяленні пастаяннага прабывання.

Сустрэча адбылася дзякуючы запрашэнню кіраўніцтва раённага аддзялення. Моладзь падрыхтавала спецыяльную музычную малітву-разважанне на тэму веры, надзеі і любові. Парадавалі старэйшых людзей таксама неабходнымі ў быце падарункамі, а кс. Юрый Жэгарын кожнаму пастаяльцу гэтай сацыяльнай установы падарыў асвечаны цудадзейны медалік Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі і звярнуўся да іх са словамі падтрымкі і надзеі.

На дадзены момант ва ўстанове прабывае каля 30-ці чалавек, якія патрабуюць спецыяльнай апекі і малітвы.

Дамінік Запаснік, тэкст
Віялета Чарнецкая, фота

для друку для друку