У святочныя дні тэлеканал «Віцебск» прапанаваў гледачам прамую трансляцыю Пасхальнай Вігіліі з Глыбокага, а таксама арганізаваў велікодную сустрэчу з біскупам Віцебскім Алегам Буткевічам і пробашчам парафіі Беззаганнага Cэрца Марыі ў Оршы кс. Яўгенам Шымановічам.
Яшчэ адным госцем праграмы стаў хор Віцебскай парафіі Святой Барбары «Гасанна».
Гаворка ішла пра сэнс свята Вялікадня і яго сувязь з літургіяй і сакрамантам Эўхарыстыі, пра добрае перажыванне веры, крыж, як сімвал любові Бога і нашай надзеі на вечнасць. Узгадалі пра галоўны клопат чалавека, пра то, якім чынам «працуе» звышнатуральнае, што такое ўваскрасенне. Пра ролю сумлення і іерархію каштоўнасцей. Таксама вядучы адзначыў прыгажосць касцёла ў Глыбокім і незвычайна вялікую колькасць вернікаў, якія прыйшлі на свята.
Запрашаем да прагляду!
для друку