Велікапоснае моладзевае чуванне і «24 гадзіны для Пана» адбудуцца ў Магілёўскай катэдры

magileuЗ 5 на 6 сакавіка 2016 года ў Магілёўскай катэдры Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і Святога Станіслава адбудзецца велікапоснае чуванне моладзі і Адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту — «24 гадзіны для Пана», якую запрапанаваў правесці Папа Францішак у Юбілейны Год Божай Міласэрнасці.

«24 гадзіны для Пана» распачнецца 5 сакавіка ў 9 гадзін і завершыцца ў нядзелю, 6 сакавіка ў 9 гадзін. Адарацыя будзе праходзіць у бочнай капліцы Маці Божай Бялыніцкай.

Чуванне моладзі  на тэму «Міласэрнасці хачу, а не ахвяры» (Мц 9, 13) распачнецца 5 сакавіка а 12 гадзіне.

Праграма чування:

12.00 — рэгістрацыя ўдзельнікаў (кс. Віталь Драздоўскі);
13.00 — св. Імша, якую ўзначаліць біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB;
14.00 — Адарацыя (моладзь з парафіі Беззаганнага Зачацця Панны Марыі, Бабруйск);
15.00 — Вяночак да Божай Міласэрнасці (моладзь і дарослыя, Бабруйск);
15.30 — сцэнка (моладзь з катэдры);
16.00 — св. Ружанец (моладзь з парафіі св. Антонія Падуанскага і айцы-кларэтыны, Магілёў);
17.30 — Крыжовы шлях (моладзь з парафіі Маці Касцёла, Чавусы);
18.30 — св. Імша з рэкалекцыйнай навукай, узначаліць кс. Чэслаў Паўлюкевіч з Росі.

На адарацыю «24 гадзіны для Пана» запрашаюцца розныя рухі і супольнасці, а таксама парафіі ўсяго Магілёўскага рэгіёну, каб Езус напрацягу дня і ночы быў адараваны.

для друку для друку