У Шчучыне 26 студзеня адбыўся вечар музыкі і паэзіі. Падчас першай часткі сустрэчы моладзь мела магчымасць пазнаць сучасных беларускіх паэтаў і пісьменнікаў, такіх як С. Законнiкаў, Р. Баравiкова, У. Някляеў, Л. Галубовіч і шмат іншых.
У другой частцы мерапрыемства яго ўдзельнікі самі падзяліліся з усімі прысутнымі сваімі талентамі: прачыталі на памяць загадзя падрыхтаваныя вершы беларускіх і рускіх паэтаў, заспявалі песні і выканалі музыку сучасных кампазітараў і вакалістаў (спевакоў)
Закончыўся вечар музыкі і паэзіі салодкім пачастункам.
А. Віталій Слука SP, тэкст і фота
