«Трэба сказаць са смуткам і болем, што знайшлі цела айца Хасэ Маўэла Рондана Моліна (José Mauela Rondona Molina), які знік 16 студзеня». Аб гэтым паведаміў біскуп дыяцэзіі Сан-Крыстобаль, якая знаходзіцца на паўночным захадзе Венесуэлы, недалёка ад мяжы з Калумбіяй. Забіты святар служыў у гэтай дыяцэзіі.
Айцец Рондон Моліна быў капеланам у кляўзуровым кляштары сясцёр кармэлітак босых. Яму было 47 гадоў. Цалкам верагодна, што забіты святар стаў ахвярай рабавання, якога ў Венесуэле шмат. Яго цела знайшлі ў лесе. «Супольнасць нашага мясцовага Касцёла, — падкрэсліў ардынарый дыяцэзіі Сан-Крыстабаль, біскуп Марыё Маронта, асуджае ўсе акты насілля і заклікае да Божай міласэрнасці ўсіх, у тым ліку вінаватых у забойстве».
Айцец Хасэ Муэль Рондон Моліна — другі святар, забіты ў гэтым годзе. Першым быў 83-гадовы бельгійскі святар у Паўднёвай Афрыцы.
Паводле deon.pl
для друку
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!