Урачыстасці ў гонар Маці Божай Каралевы Палесся ў Лагішыне

8–9 жніўня ў мястэчку Лагішын каля Пінска адбудуцца традыцыйныя ўрачыстасці ў гонар Маці Божай Каралевы Палесся, паведамляе pinskdiocese.by.

Ад 5 жніўня сотні пешых пілігрымаў з розных куткоў Пінскай дыяцэзіі і ўсёй Беларусі вырушаць з Баранавічаў і Бярозы, каб прайсці чатырохдзённы паломніцкі шлях да цудоўнай іконы Багародзіцы.

Адметнасцю сёлетніх урачыстасцей стане супольнае святкаванне разам з Маці Божай у Яе лагішынскай выяве Юбілейнага года Паўсюднага Касцёла, а асабліва — стагоддзя Пінскай дыяцэзіі. Усе сабраныя вернікі на чале з біскупамі будуць дзякаваць Найсвяцейшай Панне Марыі за Яе няспынную мацярынскую апеку і давяраць Яе нябеснаму заступніцтву перад Божым тронам далейшы шлях кожнага верніка Пінскай дыяцэзіі і ўсіх пілігрымаў.

Праграма:

8 жніўня, пятніца:

18:00 – прывітанне пешых пілігрымак з Баранавічаў, Бярозы і паломніцкіх груп з іншых мясцін;
19:00 – 21:00 – адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту перад цудоўным абразом Маці Божай, магчымасць споведзі;
20:30 – Навэнна да Маці Божай Лагішынскай;
21:00 – Акафіст на ўшанаванне Маці Божай (грэка-каталіцкая супольнасць);
22:00 – святая Імша з удзелам пілігрымаў;
Пасля святой Імшы:
— Урачыстая малітоўная працэсія са свечкамі вакол санктуарыя Маці Божай;
— Канцэрт праслаўлення парафіяльных музычных гуртоў і пілігрымаў;
— Усяночнае малітоўнае чуванне перад цудоўным абразом Маці Божай, магчымасць споведзі.

9 жніўня, субота:

07:30 – Гадзінкі аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі;
08:00 – святая Імша;
09:30 – Набажэнства да Маці Божай Лагішынскай;
10:00 – святая Імша з удзелам пілігрымаў;
12:00 – благаслаўленне пілігрымаў на заканчэнне ўрачыстасці.

для друку для друку