У Пінску зарэгістравана новая парафія, для якой і будзе будавацца новая святыня. Касцёл будзе названы ў гонар Святога Бэнэдыкта, паведамляе Медыя-Палессе.
На месцы будаўніцтва, у мікрараёне Лугі, ксёндз Андрэй Рылка асвяціў крыж, і неўзабаве там пачнуцца працы першага цыклу.
У Пінску касцёлы не будаваліся больш за дзвесце гадоў.
На сённяшні дзень у Пінску захавалася тры будынкі старадаўніх касцёлаў: дзеючы катэдральны касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, касцёл Карла Барамея (тут знаходзіцца гарадская канцэртная зала) і касцёл Бернардынцаў, які пасля паўстання 1830-1831 гг. перададзены праваслаўным вернікам, тут знаходзіцца царква Святой Варвары. Велічны будынак касцёла Святога Станіслава быў падарваны ў 1953 годзе пры рэканструкцыі плошчы Леніна.

Пінскі катэдральны касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі
для друку
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!
