- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Упершыню за дзвесце гадоў у Пінску пабудуюць касцёл

OLYMPUS DIGITAL CAMERA [1]У Пінску зарэгістравана новая парафія, для якой і будзе будавацца новая святыня. Касцёл будзе названы ў гонар Святога Бэнэдыкта, паведамляе Медыя-Палессе [2].

На месцы будаўніцтва, у мікрараёне Лугі, ксёндз Андрэй Рылка асвяціў крыж, і неўзабаве там пачнуцца працы першага цыклу.

У Пінску касцёлы не будаваліся больш за дзвесце гадоў.

На сённяшні дзень у Пінску захавалася тры будынкі старадаўніх касцёлаў: дзеючы катэдральны касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, касцёл Карла Барамея (тут знаходзіцца гарадская канцэртная зала) і касцёл Бернардынцаў, які пасля паўстання 1830-1831 гг. перададзены праваслаўным вернікам, тут знаходзіцца царква Святой Варвары. Велічны будынак касцёла Святога Станіслава быў падарваны ў 1953 годзе пры рэканструкцыі плошчы Леніна.

zagruzheno_5_1 [3]

Касцёл Святога Станіслава, узарваны ў 1953 годзе

zagruzheno_3_5

Пінскі катэдральны касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі