У Віцебскай дыяцэзіі пройдзе фестываль «Віцебскі арганны шлях»

Віцебская дыяцэзія Рыма-каталіцкага Касцёла ў Беларусі, творчы калектыў «Беларуская капэла”, ГА «Віцебскае музычнае таварыства» сумесна арганізуюць фестываль «Віцебскі арганны шлях».

У межах гэтага фестывалю адбудуцца канцэрты арганнай і камернай музыкі па ўсёй тэрыторыі Віцебскай дыяцэзіі пры каталіцкіх парафіях.

23 красавіка адбудзецца першы такі канцэрт у віцебскай катэдры Езуса Міласэрнага а 15.00 гадзіне (вул. Воінаў Інтэрнацыяналістаў, 28).

Выступаюць: Наталля Акініна (меца-сапрана), Віктар Кісцень (арган). Вядзе праграму Святлана Немагай.

Перад канцэртам у 13.30 пройдзе прэс-канферэнцыя ў грамадскай зале пры катэдры Езуса Міласэрнага, у якой прымуць удзел арганізатары фестывалю, у тым ліку і біскуп Віцебскі Алег Буткевіч.

Шчыра запрашаю Вас на гэтае мерапрыемства!

Кс. Віктар Місевіч,
Канцлер Віцебскай дыяцэзіі

для друку для друку