Polska Macierz Szkolna Oddział w Witebsku і «Карытас» Віцебскай дыяцэзіі абвяшчаюць конкурс малюнкаў “Святы Ян Павел ІІ – Слуга Міласэрнасці”.
- Хто можа прыняць удзел?
Дзеці з усіх парафій Віцебскай дыяцэзіі ва ўзросце 5-11 гадоў. - Што трэба зрабіць?
Выканаць малюнак у фармаце A4 у любой тэхніцы (акрамя выпуклых прац, напрыклад, з пластэліну) на тэму “Святы Ян Павел ІІ – Слуга Міласэрнасці”. - Колькі малюнкаў можна выканаць?
Кожны ўдзельнік можа падаць на конкурс адзін малюнак. - Як і куды перадаць малюнак?
Працы з адной парафіі трэба сабраць разам і перадаць у офіс «Карытас» Віцебскай дыяцэзіі асабіста або выслаць па пошце на адрас: вул. Чкалава 52 к. 1, п/с 6, Віцебск 210041. - У якім тэрміне трэба перадаць малюнак?
Да 29 сакавікa 2020 года ўключна. - Як трэба падпісаць малюнак?
Неабходна ўказаць імя, прозвішча, дату нараджэння дзіцяці, мясцовасць, кантактны тэлефон бацькоў/ катэхета. - Калі будуць абвешчаныя вынікі конкурсу?
У маі 2020 г. - Што атрымаюць пераможцы?
Узнагароды і магчымасць падарожжа ў Польшчу на экскурсію “Па слядах св. Яна Паўла ІІ”.
для друку
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!
