У ноч з суботы 21 верасня на нядзелю 22 верасня забілі польскага місіянера кс. Казіміра Войну, вядомага як падрэ Казіміро. Ён быў місіянерам «fidei donum», гэта значыць дыяцэзіяльным (не законнікам), і паходзіў з Ломжанскай дыяцэзіі.
Ксёндз Казімір Анджэй Война нарадзіўся 3 лютага 1948 года ў мястэчку Склоды Баровэ ў Ломжанскай дыяцэзіі. Святарскія пасведчанні атрымаў 27 мая 1973 года. Ксёндз Казімір з’яўляўся натарыусам Біскупскага Суда, а таксама шмат гадоў працаваў пробашчам парафіі Маці Божай ад Здароўя (Paróquia Nossa Senhora da Saúde) у сталіцы краіны — Бразіліі.
Па дадзеных паліцыі, ён стаў ахвярай рабавання, а затым забойства. Шмат рэлігійных рэчаў было выкрадзена з парафіі. У святара былі звязаныя ногі, рукі і шыя. Трыццацідзевяцігадовы Хасэ Ганзага да Коста, які працаваў наглядчыкам у парафіі, таксама быў звязаны, але паспеў вызваліцца і паклікаў на дапамогу.
Сёлета на Вялікдзень парафія ксяндза Казіміра была абрабавана, сярод іншага быў скрадзены табернакулюм, які праз тры дні быў знойдзены на скупе металалому.
Пераклад Вікторыі Колзун, catholicnews.by
Паводле deon.pl
