Падчас нядзельнай акцыі ганаровых донараў крыві ў парафіі Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў горадзе Кенты (Польшча) было сабрана каля 24 літраў крыві. Каштоўны дар склалі 53 донары крыві.
Гэта была чарговая акцыя парафіяльнага клуба добраахвотнага донарства крыві, аднаго з самых актыўных у Польшчы.
Парафіяльны клуб добраахвотнага донарства ў горадзе Кенты працуе ўжо больш за 20 гадоў. Ініцыятарам яго стварэння быў тагачасны пробашч парафіі кс. Ежы Леска.
У 2000 годзе клуб стаў знакамітым дзякуючы акцыі, падчас якой 518 чалавек аддалі 233 літры крыві. Гэта была самая вялікая акцыя такога тыпу ў Еўропе.
Польскім медыцынскім установам і бальніцам у дзень неабходна каля 1,5 тыс. літраў крыві. Штогод збіраюць яе каля 600 тыс.літраў.
Донарам крыві можа стаць любы здаровы чалавек ва ўзросце ад 18 да 65 гадоў. У Польшчы налічваецца больш за 400 тысяч ганаровых донараў.
