«Vamos Juan Pablo!», або ў вольным перакладзе: «Давай, спадар Павел!» або «Наперад, Ян Павел!» — такі лозунг размясціў на сваім плакаце футбольны клуб Juan Pablo II College (гэта значыць каманда Яна Паўла II) з Чонгояпе ў Перу. Клуб, заснаваны ў 2015 годзе і носіць імя святога Папы.
Футбалісты па-рознаму звяртаюцца да свайго святога заступніка — носяць футболкі «папскага» жоўтага колеру і маюць выяву св. Яна Паўла II на гербе і на плакатах. Як яны запэўніваюць, перад матчамі моляцца таксама праз заступніцтва свайго апекуна.
Пасля выхаду ў другую лігу «Янапаўлы» сталі вядомыя і за межамі Перу, напрыклад, у Польшчы. «Перуанская каманда Juan Pablo II College у апошнія дні з’яўляецца героем польскага Інтэрнэту. Невялікі клуб імя папы паляка зрабіў фурор, выйшаўшы ў паўфінал Кубка Перу, турніру лепшых каманд перуанскіх рэгіянальных ліг», — піша польскі партал sport.pl.
Паводле pl.aleteia.org
Пераклад Марыны Ткач
для друку
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!