У Новалукомлі адбудзецца фэст у гонар св. Марыі Магдалены

Свята адбудзецца ў суботу, 26 ліпеня а 14 гадзіне выступам-малітвай хора з Глыбоцкай парафіі, які сёлета адзначае 25-годдзе сваёй творчасці.

Хор прадставіць таксама новую песню напісанную да св. Марыі Магдалены.

Святочную Літургію ўзначаліць кс. Аляксандар Фаміных — дырэктар каталіцкага Радыё Марыя.

Таксама можна будзе далучыцца духоўна праз прамую трансляцыю на Радыё Марыя.

Сардэчна запрашаем і будзем рады ўсіх вас бачыць у Новалукомлі на фэсце ў гонар св. Марыі Магдалены.

Святая Марыя Магдалена, маліся за нас!

Кс. Мікалай Ліпскі

для друку для друку