У Навагрудку будзе ўрачыста адкрыта крыпта

У суботу, 27 красавіка ў касцёле святога Арханёла Міхала для наведвання будзе ўрачыста адкрыта крыпта імя Святога Дамініка і біскупа Віта. Свята распачнецца ў 12 гадзін святой Імшой, якую ўзначаліць біскуп-намінат Уладзімір Гуляй.

Крыпта знаходзіцца ў найстарэйшай частцы касцёла, дзе ёсць пахаванні айцоў дамініканцаў і сям’я фундатараў касцёла з роду Хадкевічаў. Працы па падрыхтоўцы крыпты, яе ачышчэнню і прывядзенню да ладу доўжыліся тры гады. Цяпер кожны госць Навагрудка, можа наведаць гэтае старажытнае месца і праз гэта дакрануцца да багатай гісторыі нашай зямлі.

Гэтая адметная падзея прымеркавана да юбілею 400-годдзя касцёла Святога Арханёла Міхала, які сёлета адзначаецца.

кс. Юрый Жэгарын

для друку для друку