7 сакавіка Літургічная служба алтара са Шчучына спаткалася з міністрантамі з гродзенскай парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля.
Галоўным пунктам праграмы стала супольная св. Імша, якую ўзначаліў айцец-рэдэмптарыст Эдвард Пяцельчыц, які займаецца душпастырствам міністрантаў у сваей парафіі.
Пасля агульнага адпачынку ўсе ўдзельнікі адправіліся на каток.
8 сакавіка, у дзень малітвы за ўсіх жанчын, адбыўся супольны выезд для шчучынскіх дзяўчат з моладзевага хору Calasanz.
а. Віталій Слука SP, тэкст і фота
