Гэта заўважылі на здымку з дрона вуліцы Камсамольскай.
З дрона добра бачны контур былога бэнэдыкцінскага касцёла Святога Міхаіла Арханёла (XVII стагоддзе, канфіскаваны і знішчаны царскімі ўладамі да сярэдзіны XIX ст.), выяўлены пліткай іншага колеру ў часе нядаўняй рэканструкцыі вуліцы Камсамольскай у Мінску.
– Выгляд святыні невядомы і аднавіць яе немагчыма, таму такое рашэнне найбольш аптымальнае, – адзначаецца ў Telegram-канале “Спадчына”, які перадрукаваў здымак карыстальніка Telegram @tropinki.
На фота пешаходнай вуліцы ў верхнім горадзе беларускай сталіцы бачныя не толькі новыя парасоны, але і контур (у паменшаным маштабе) былога бэнэдыктынскага касцёла. Калі парасоны прыбяруць, контур страчанай святыні добра будзе відаць цалкам.
для друку
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!