27 верасня падчас Імшы мінская парафія Св. Яна Хрысціцеля прывітала новага святара. Ксёндз Павел Шчарбіцкі SDB перадаў паўнамоцтвы выконваючага абавязкі дырэктара мінскай супольнасці салезіянаў кс. Івану Огару SDB.
З гэтага моманту асноўным заданнем кс. Івана, згодна з Канстытуцыяй салезіянаў, стане натхненне «супольнасці, каб яна жыла ў вернасці Канстытуцыі і ўзрастала ў адзінстве».
Адпаведнае рашэнне аб перамене прыняў дэлегат салезіянаў у Беларусі кс. Віктар Гайдукевіч SDB і выказаў яго праз афіцыйны ліст, скіраваны да салезіянскай сям’і нашай краіны.
Напрыканцы супольнай малітвы салезіянская сям’я, якая служыць у мінскай парафіі, а таксама прысутныя вернікі сардэчна прывіталі кс. Івана, абяцаючы яму сваю падтрымку і выказваючы надзею на сумесную плённую працу дзеля збаўлення душаў.
Згодна з рашэннем дэлегата, кс. Павел Шчарбіцкі SDB будзе несці служэнне ў смаргонскай парафіі Св. Міхала Арханёла. Імша падзякі святару за плённае служэнне ў мінскай парафіі адбудзецца 30 верасня.
для друку
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!