Каралеўскі канадскі манетны двор выпусціў каляровую пазалочаную манету ў форме ўкраінскай пісанкі. Манета стала ўжо трэцяй «Пісанкай» у калекцыі канадскага манетнага двара, але першай залатой, паведамляе Ukrainian People.
На рэверсе нанесены каляровыя ўзоры, характэрныя для традыцыйнай украінскай пісанкі. Манета адчаканена з 31 і 82 грамовага чыстага срэбра з пазалотай і мае намінал у 20 канадскіх даляраў. Агульная колькасць складае 5 тыс штук.
«Акрамя выдатнага выгляду і вясновай тэмы, гэтая манета-пісанка з’яўляецца артыстычным ушаноўваннем 1,2 млн. канадцаў украінскага паходжання, чые традыцыі зʼяўляюцца часткай багатай мультыкультурнай спадчыны Канады», – гаворыцца ў апісанні манеты на сайце.
Аўтар дызайну рэверсу манеты – канадская мастачка Ганна Мораш, якая працавала таксама і над двума папярэднімі выпускамі манеты-пісанкі, якія былі выпушчаны ў 2016 і 2017 гадах.
