У Канадзе мужчына спрабаваў адабраць у святара Найсвяцейшы Сакрамант, але атрымаў апёк рукі

Айцец Крыс Алар з ордэна айцоў марыянаў распавёў сапраўды дзіўную гісторыю, якая здарылася з ім у індзейскай рэзервацыі ў Канадзе. Мясцовы кіраўнік спрабаваў сілай забраць у яго Найсвяцейшы Сакрамант, але як толькі ён дакрануўся да манстранцыі, адразу ж адпусціў яе, бо яна апякла яму руку.

Святар з Найсвяцейшым Сакрамантам у індзейскай рэзервацыі

Відэа з гісторыяй айца Алара стала хітом у сацыяльных сетках. За два дні відэа набрала больш за 6600 лайкаў і яго прагледзелі яшчэ больш.

Манах вырашыў наведаць індзейцаў з племя Кры ў Канадзе і прайсці ўсю рэзервацыю з Найсвяцейшым Сакрамантам, благаслаўляючы кожны дом, якіх было прыблізна 1200.

Вось аповед айца Крыса Алара: «Я іду на чале працэсіі, трымаючы высока Эўхарыстыю. Потым першы — правадыр — крычыць: «Забярыце гэтую [цэнзура] рэч адсюль!» Я ігнарую гэта і працягваю ісці. Ён зноў крычыць: «Забярыце гэтую [цэнзура] рэч адсюль!» Я іду павольна, а за мной ідуць усе жанчыны і дзеці. Нарэшце падыходзіць мужчына і кажа: «Я ж казаў, забярыце гэта адсюль!» і пачынае ісці да мяне. Я думаю сабе: «Я не адпушчу. Я не адпушчу».

Мужчына спрабаваў выхапіць Найсвяцейшыя Дары, але манстранцыя апякла яму руку

«Ён працягвае руку, каб схапіць манстранцыю, якую я трымаю высока. І ў той момант, калі ён гэта робіць, яго рука літаральна адкідаецца. Ён крычыць. Эўхарыстыя апякла ўсю яго руку».

Пасля гэтага інцыдэнту мужчына ўпаў на калені, гледзячы на ​​Найсвяцейшы Сакрамант. На яго твары было напісана пытанне: «Што толькі што здарылася?» Жанчыны і дзеці, якія ішлі за святаром, таксама сталі на калені і пачалі маліцца.

«Чаму Бог дапусціў гэты цуд? Таму што зноў пачалі ўзнікаць сумневы, пытанні і адсутнасць веры. Ці таму Бог часам дапускае эўхарыстычныя цуды, як у Мексіцы ці Буэнас-Айрэсе? Таму што мы сумняваемся. Але нам не павінны патрэбныя цуды, каб верыць. У рэшце рэшт, цуд адбываецца кожны дзень на Імшы, на алтары, калі хлеб і віно становяцца Целам і Крывёю Хрыста», — прызнаўся святар.

Паводле deon.pl
Пераклад Марыны Сінкевіч

для друку для друку