У панядзелак, 28 мая ў Глыбокім пройдзе сустрэча катэхетаў, падчас якой будуць прадстаўлены падручнік і сшытак «Бог любіць мяне» — для вучняў, якія першы год рыхтуюцца да сакрамэнту пакаяння і Эўхарыстыі. На сустрэчу запрашаюцца катэхеты і ўсе зацікаўленыя.
Сустрэча адбудзецца ў Гарадскім доме культуры ў 10.30 па адрасе: вул. Камуністычная, 10.
Усіх ахвочых просім запісвацца по тэлефоне: +37529 274-84-55 (мтс, viber) — Марына.
Паводле catholic.by
