17 ліпеня Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек ўрачыста адкрыў мастацкі пленэр у Друі, у якім прымае ўдзел 30 прафесійных мастакоў нашай краіны.
Адкрыццё пленэру было дапоўнена духоўнымі спевамі і жывой класічнай музыкай.
Нагадаем, што сам пленэр праходзіць у Друі, што на Браслаўшчыне, у кляштары пры парафіі Святой Тройцы з 16 па 24 ліпеня. Ініцыятарам правядзення з’яўляецца пробашч парафіі кс. Сяргей Сурыновіч.
Юрась Лабашоў, фота
