Пажар адбыўся незадоўга да завяршэння будаўніцтва фігуры Фацімскай Маці Божай вышынёй больш за 30 метраў. Інаўгурацыя найбуйнейшай у свеце фігуры Марыі была запланавана на сакавік.
У горадзе Натал, на паўночным усходзе Бразіліі, згарэла фігура Маці Божай Фацімскай. Канструкцыя, размешчаная ў сталіцы штата Рыу-Грандзі-ду-Норці, была выраблена з лёгкаўзгаральных матэрыялаў, паведамілі мясцовыя ўлады.
Па дадзеных следства, пажар быў выкліканы кароткім замыканнем у электраправодцы, усталяванай у статуі. У выніку трагічнага інцыдэнту адзін рабочы атрымаў апёкі.
Паводле ацэнак мясцовых уладаў, увесь праект каштаваў 15 мільёнаў бразільскіх рэалаў, што эквівалентна больш за 10 мільёнаў злотых. Для завяршэння фігуры, размешчанай на п’едэстале вышынёй 8 метраў, не хапала ўстаноўкі кароны.
Фацімскае пасланне карыстаецца вялікай цікавасцю ў Бразіліі
Бразілія — адна з краін, дзе Фацімскае пасланне мае папулярнасць і яе грамадзяне часта наведваюць гэтую партугальскую марыйную святыню. Бразілія, разам з Мексікай, з’яўляецца краінай з найбольшай колькасцю лацінаамерыканскіх пілігрымаў у Фаціму. У мінулым годзе амаль 9,5 мільёна бразільцаў наведалі гэтую партугальскую святыню ў складзе арганізаваных паломніцкіх груп.
stacja7.pl
Пераклад Марыны Ткач
для друку
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!
