7 лютага ў Баранавічах у Доме культуры тэкстыльшчыкаў прайшоў IV фестываль хрысціянскай музыкі «Дастукацца да нябёсаў».
Упершыню фестываль праводзіўся ў студзені 2012 года ў Астраўцы як рок-фестываль рэлігійнай песні. У другі раз месцам правядзення быў Гудагай, а ў мінулым годзе, як і сёлета — Баранавічы.
У ім паспелі паўдзельнічаць такія каталіцкія гурты, як LAUDANS (г. Мінск), UNITED IN SPIRIT (г. Баранавічы), AVE (г. Гродна), а таксама пратэстанцкія: PARACLETOS, WISMA і CRUSADE з Брэста і іншыя.
У гэты раз у фестывалі ўзялі удзел гурты «Небасхіл» (г. Мінск), UNITED IN SPIRIT (г. Баранавічы), PARACLETOS (г. Брэст), THE CROSS WAY (г. Баранавічы), THE FRAIZ (г. Брэст), LAUDANS (г. МІнск).
для друку
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!