Паводле прадстаўленага балансу за 2022 год, Caritas Internationalis аказала дапамогу 9,8 мільёнам чалавек у 77 краінах свету. Яна выдаткавала рэкордную суму ў 119 мільёнаў еўра ў 639 праектах дапамогі – на 25 мільёнаў еўра больш, чым у 2021 годзе.
Адной з галоўных задач сусветнай каталіцкай дабрачыннай арганізацыі была падтрымка больш чым трох мільёнаў чалавек, якія пацярпелі ад вайны Расіі супраць Украіны. Там задзейнічана 2700 супрацоўнікаў у 44 абласных цэнтрах і 180 прытулках.
Падчас прэзентацыі штогадовай справаздачы ў Фрайбургу дырэктар Caritas Internationalis Олівер Мюлер звярнуў увагу на тое, што акрамя вайны ва Украіне, па ўсім свеце ідзе яшчэ 216 узброеных канфліктаў. Вайна ў цэнтры Еўропы значна затрымала барацьбу з голадам у свеце, асабліва з прычыны спынення экспарту збожжа і ўгнаенняў. Ва ўсім свеце галадаюць 783 мільёна чалавек.
Caritas Internationalis аб’ядноўвае 162 нацыянальныя арганізацыі, якія працуюць у больш чым 200 краінах. Рэзідэнцыя асацыяцыі знаходзіцца ў Ватыкане. Яна падпарадкоўваецца ватыканскай Дыкастэрыі па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека, якую ўзначальвае кардынал Майкл Чэрны, канадскі езуіт чэшскага паходжання.
Кс. Аляксандр Амяльчэня, беларуская рэдакцыя Vatican News
для друку
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!